Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

16.09.2019

Падарожжа па краіне Піянерыя

   13 верасня, у дзень нараджэння ГА “БРПА“ у школе прайшло святочнае мерапрыемства “Падарожжа па краіне Піянерыя”. Авеяная подыхам сяброўства, рамантыкі, добрых спраў, БРПА стала сучаснай, дынамічнай, прывабнай. Будзем добрасумленна вучыцца, не адступаць перад цяжкасцямі, пастараемся праз усё жыццё пранясці высокія ідэалы піянерыі – чэснасць і праўдзівасць, спагадлівасць і ўзаемадапамогу. “Уступіў сам – прывядзі сяброў”.

   Віншуем усіх са святам! Жадаем моцнага здароўя, дабрабыту і поспехаў ва ўсіх пачынаннях.