Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

02.09.2019

Дзень добры, школа!

  Першы званок выклікае нязменна хвалюючае пачуццё і ў саміх вучняў, і ў педагогаў, і ў бацькоў. Старшакласнікі сталі на крок бліжэй да самастойнага дарослага жыцця. Малышы вось-вось пачнуць адкрываць для сябе новыя веды пад чулым наглядам вопытных настаўнікаў.

На ўрачыстай лінейцы гучалі не толькі адрасаваныя навучэнцам наказы на добрую вучобу і шматлікія пажаданні. Узнёслую атмасферу свята падтрымаў старшыня Ганцавіцкага раённага выканаўчага камітэта Уладзімір Уладзіміравіч Бялоў, які завітаў на Дзень ведаў у Чудзінскую сярэднюю школу. Уладзімір Уладзіміравіч кожнаму першакласніку ўручыў падарункі Прэзідэнта краіны – першыя кнігі пад назвай «Беларусь – наша Радзіма». А затым пасля вясёлага голаса званочка ўсе адправіліся на першы ў новым 2019/2020 навучальным годзе ўрок…