Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

11.06.2019

Канікулы без дыму і агню

   З пачаткам летніх канікул стартуе рэспубліканская акцыя «Канікулы без дыму і агню". Усе тры месяцы выратавальнікі будуць вучыць дзяцей і дарослых правілах бяспекі ў прышкольных і летніх аздараўленчых лагерах. На дапамогу ім прыйдуць актывісты Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных, студэнты і ОСВОД.
   У месцах адпачынку рабят пройдуць віктарыны, яркія конкурсы, а таксама тэматычныя мерапрыемствы. Дзеці ўбачаць відэаролікі, успомняць разам з выратавальнікамі правілы бяспекі, паглядзяць аварыйна-выратавальную тэхніку, якая знаходзіцца на ўзбраенні Ганцавіцкага РАНС.
  Выратавальнікі заклікаюць бацькоў, бабуль і дзядуль, а таксама старэйшых братоў і сясцёр далучыцца да акцыі. Пагаворыце з дзецьмі, раскажыце пра наступствы, да якіх могуць прывесці свавольствы. Таксама навучыце рабят правільна дзейнічаць, калі надзвычайная сітуацыя ўжо адбылася і памятайце: дзяцей ні ў якім разе нельга пакідаць адных.
Па матэрыялах сайта:
http://www.gants.by/akcii/54080.html