Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

05.06.2019

Адчыніў дзверы "Светлячок"

   Вось і наступіла доўгачаканае лета, звонкае, яркае і вясёлае! А разам з ім і адкрыццё лагера "Светлячок" у ДУА "Чудзінская СШ".

   У пачатку дня вучні актыўна ўзяліся за падрыхтоўку канцэртнай праграмы: адны прапаноўвалі распавесці верш, іншыя - праспяваць песні, загадаць загадкі, паказаць сцэнкі з школьнага жыцця.

  Адкрыццё лагера прайшло ва ўрачыстай абстаноўцы. Дзеці ўважліва слухалі выступленне дырэктара лагера, якая пазнаёміла дзяцей з планам мерапрыемстваў на лагерную змену. 

На працягу дня дзеці вучыліся сябраваць, быць добразычлівымі.

Пасля падвядзення вынікаў дня дзеці з добрым настроем пайшлі дадому.