Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

03.06.2019

Свята дзяцінства

   Трыццаць першага мая ў гарадскім парку г. Ганцавічы адбылося свята прысвечанае Міжнароднаму Дню Абароны Дзяцей. Дэлегацыю нашай школы ўразіла свята сваёй масштабнасцю і арганізацыяй. Нашы вучні ўдзельнічалі ў разнастайных мерапрыемствах арганізаваных у рамках свята: малюнкі на асфальце, гарадкі, веласпаборніцтвы, працавалі разнастайныя атракцыёны, быў арганізаваны дзіцячы караоке-клуб, вясёлыя песні радавалі ўсіх прысутных на свяце. Заліхвацкі выконваў фальклорны гурт беларускія танцы і песні. Працавала зона для фотаздымкаў, праводзіліся майстар класы, на якіх дзеці вучыліся разнастайнаму рамяству: і новаму, і амаль забытаму сёння. Школьныя бізнес кампаніі дэманстравалі сваю прадукцыю, якую можна было набываць. На свяце прысутнічалі паважаныя госці, па ўсмешкам якіх можна было адзначыць, што наша свята ім таксама падабаецца. Ва ўсіх удзельнікаў святочнага мерапрыемства быў прыўзняты настрой, усім было весела. Дэлегатам нашай школы свята Дзяцінства таксама вельмі спадабалася.