Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

16.05.2019

"Зарнічка"

     9 мая ўся краіна адзначыла Дзень Перамогі. Да гэтага дня ў школе традыцыйна быў прымеркаваны шэраг святочных мерапрыемстваў. Ва ўстанове адукацыі адбыліся працоўныя дэсанты да помнікаў і брацкіх магіл, гульні-падарожжы. На раённым узроўні акцябраты адзначылі свята спартыўна-патрыятычнай гульнёй “Зарнічка”, якая прайшла ва урочышчы Горкі.

   У ходзе гульні акцябратам трэба было паўдзельнічаць у дзесяці спаборніцтвах, кожнае з якіх мела сімвалічную назву і прызначэнне, і пераадолець пяць тэматычных этапаў: праявіць майстэрства і кемлівасць у інтэлектуальных і спартыўных спаборніцтвах. Першае выпрабаванне — агляд строю акцябрацкіх груп “Будзь гатовы!" Затым хлопчыкі і дзяўчынкі паўдзельнічалі ў пазнавальнай бліц-гульні “Маленькія грамадзяне вялікай краіны”; на этапе “Манеўраванне” перабіраліся праз “балота” пры дапамозе падручных сродкаў; шукалі муляжы снарадаў, “размініравалі” і ”абясшкодзілі ” іх, а пераадолеўшы вызначаную арганізатарамі перашкоду, кожны атрад атрымаў “сакрэтны пакет”, “расшыфраваў ” яго і даставіў у штаб “Зарнічкі”.

   Па выніках усіх конкурсаў каманда нашай школы “Патрыёт” заняла 2-е месца,атрымала граматы і падарункі.

Педагог-арганізатар Цалагуз С.М.