Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

12.04.2019

Прайшоў тыдзень пачатковых класаў

  З 8 па 12 красавіка вучні пачатковых класаў прынялі актыўны ўдзел у тыдні пачатковых класаў. Кожны дзень тыдня быў прысвечаны пэўнай тэме: панядзелак - “Я – беларус маленькі”; аўторак - “Звіні, мая родная, светлая мова!”; серада - “З матэматыкай сябруем і ніколі не сумуем”; чацвер - “Мы – сябры прыроды”; пятніца – “Дзень здароўя”. Таму настаўнікамі пачатковых класаў былі праведзены цікавыя, займальныя, пазнавальныя мерапрыемствы ў адпаведнасці з дэвізам дня.

 У пятніцу на агульнашкольнай лінейцы былі падведзены вынікі правядзення тыдня пачатковых класаў і адзначаны пераможцы конкурсаў. У моўным конкурсе перамагла вучаніца 3 класа Рулінская Ганна, у матэматычным конкурсе – вучаніца 4 класа Хандрыка Анастасія, у прыродазнаўчым конкурсе – вучань 4 класа Ярашэня Раман.

 Настаўнікі пачатковых класаў вырашылі адзначыць вучняў за асабістыя дасягненні, за што дзеці атрымалі пэўныя медалі: “за выдатныя поспехі ў вучобе” - Рулінская Ганна, вучаніца 3 класа; “за прыкладныя паводзіны” – Анішчанка Анастасія, вучаніца 4 класа; “за лепшы дзённік” і “за акуратныя сшыткі” – Рулінская Ганна, вучаніца 3 класа; “самы спартыўны” – Удудзенка Аляксей, вучань 4 класа; “лепшы дзяжурны” – Бубнова Анастасія, вучаніца 4 класа, “актыўны ўдзельнік “шостага” дня” – Васько Анастасія, вучаніца 4 класа.

 Асобна адзначылі медалём “Малайчынка!” Захарчэню Елісея, вучня 2 класа, за актыўны ўдзел у мерапрыемствах. Таксама не забылі павіншаваць Хандрыку Анастасію, вучаніцу 4 класа, з Днём нараджэння.

 Па завяршэнні тыдня ўсіх пачаткоўцаў чакаў сюрпрыз - салодкія пачастункі з араматным чаем.

Настаўнік пачатковых класаў Ярашэня Л.Ф.