Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

08.04.2019

Я – беларус маленькі

  У рамках тыдня пачатковых класаў у першы дзень пад назвай “Я – беларус маленькі” вучні прынялі ўдзел у пазнавальна-забаўляльнай праграме “Сцяжынкамі роднага краю”.

  У ходзе гульні дзеці атрымалі маршрутныя лісты, і кожная каманда (“Верасочкі”, “Званочкі”, “Бусляняты”) адправілася на сваю станцыю: “Геаграфічная”, “Паэтычная”, “Гераічная”, “Гістарычная”, “Спартыўная”, “Біялагічная”, якія былі размешчаны на тэрыторыі школы. Удзельнікі расказвалі аб гісторыі і сучаснасці Беларусі, аб прыродзе роднага краю, успомнілі падзеі Вялікай Айчыннай вайны, а таксама прагучалі вершы беларускіх пісьменнікаў.

  У выніку перамогу атрымала каманда “Верасочкі”.

Настаўнік пачатковых класаў Цалагуз С.М.