Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

08.04.2019

Раённы суботнік

   6 красавіка ДУА “Чудзінская сярэдняя школа” прыняла актыўны ўдзел у раённым суботніку.

 Калектыў школы разам са сваімі выхаванцамі займаліся добраўпарадкаваннем сваёй малой радзімы: настаўнікі разам з вучнямі прыбіралі смецце каля пустуючых хат, а пасля навялі парадак каля Помніка ахвярам фашызму і каля Брацкай магілы на вясковых могілках, а работнікі школы пабялілі дрэвы на школьным двары.

   Пасля прадуктыўнай працы вучні спяшаліся на мерапрыемства, якое праводзілася ў школе. Віктарына знаўцаў беларускай мовы сабрала жадаючых у кабінеце інфарматыкі, дзе кожны мог паказаць свае здольнасці, інтэлект, эрудыцыю і талент.

   Добра папрацавалі, не горш і адпачылі!