Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

03.04.2019

       У Ганцавіцкім раёне ў перыяд з 2 красавіка 2019 па 19 красавіка 2019 года праходзіць рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жылых будынках «За бяспеку разам». Мэтай якой з'яўляецца зніжэнне колькасці пажараў, якія адбываюцца па прычыне невыканання грамадзянамі правілаў пажарнай бяспекі ў жылых будынках і збудаваннях, населеных пунктах і тэрыторыях, павышэнне інфармаванасці насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг у сферы забеспячэння пажарнай бяспекі, умацаванне правапарадку, папярэджанне правапарушэнняў, якія здзяйсняюцца грамадзянамі ў стане алкагольнага ап'янення. Задачамі акцыі з'яўляецца:

1. Інфармаваць насельніцтва аб стане пажарнай бяспекі, растлумачыць грамадзянам наступствы невыканання правілаў пажарнай бяспекі, пакідання дзяцей без нагляду, злоўжыванні спіртнымі напоямі.

2. Аказаць дапамогу рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, іншым арганізацыям, у навучанні грамадзян мерам пажарнай бяспекі ў побыце і на вытворчасці, аказаць дапамогу пазаштатным пажарным фарміраванням у арганізацыі пажарна-прафілактычнай работы.

3. Акцэнтаваць увагу мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў на неабходнасць правядзення рэгулярнай і мэтанакіраванай робаты па забеспячэнню пажарнай бяспекі на адпаведнай тэрыторыі, у т. л. павышэння ўзроўню супрацьпажарнай абароны домаўладанняў кватэр адзінокіх пажылых грамадзян і інвалідаў. Пры пажары тэлефанаваць 101