Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

01.04.2019

Тыдзень фінансавай граматнасці

    Тыдзень фінансавай граматнасці прайшоў у нашай школе з 25 па 30 сакавіка. З вучнямі 2-4 класаў была праведзена гульня “Гандлёвы цэнтр”, а для вучняў 5-8 класаў віктарына “З гісторыі развіцця грошай”. Мэта мерапрыемстваў, якія праводзіліся ў рамках тыдня, пазнаёміць вучняў з правіламі фінансавых паводзін, даць карысныя нарады, як разумна траціць і зберагаць грошы. Школьнікі павінны вучыцца прымаць правільныя фінансавыя рашэнні, таму што разумныя адносіны да грошай дапамогуць у будучым рэалізаваць свае планы і забяспечыць фінансавую бяспеку і дабрабыт.