Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

15.02.2019

За любімую Беларусь!

    14 лютага ў нашай установе стартавала Усебеларуская акцыя "За любімую Беларусь!». Яе дэвіз зразумелы і блізкі кожнаму: «Калі ты малады і энергічны, калі ў тваім сэрцы жыве любоў да родных і блізкіх, да роднай краіны, калі ты верыш, што твая дабрыня патрэбна людзям – Будзь з намі!». Акцыя напоўнена дабрынёй, творчасцю і пазітывам.

   Актывісты БРСМ падрыхтавалі сардэчкі са словамі ўдзячнасці да Беларусі і дарылі іх тым, хто ў вуснай форме выказаў любоў да родных мясцін. Таксама на стылізаваных сардэчках з надпісам «За любімую Беларусь!» рабяты выказалі цёплыя словы і пажаданні сваёй малой радзіме, сваёй краіне.

В.а.намесніка дырэктара па ВР Занька В.В.