Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

04.02.2019

Нашай школе 120 год

Может быть, другие школы лучше,
Может быть, красивей и светлей.
Все равно, родная наша школа,
Ты для нас дороже и милей.
И зимой, когда метут метели,
И весной, когда сады цветут,
Здесь для нас всегда открыты двери,
Здесь всегда нас помнят, любят, ждут!

2 лютага… Сёлета гэтая дата незвычайная, таму што наша школа сустракала не толькі сваіх выпускнікоў з розных куткоў Беларусі, але і прымала віншаванні. Менавіта ў першую суботу лютага Чудзінская сярэдняя школа адзначыла свой 120-гадовы юбілей. На сустрэчу прыйшлі настаўнікі, вэтэраны педагагічнай працы, выпуснікі розных гадоў, госці.

Удзельнікі святочнай праграмы стварылі атмасферу свята, дзе цесна перапляліся гісторыя і сучаснасць, малады задор юнацтва і светлы сум ветэранаў, асабліва калі запальвалі свечкі-сімвалы школьнага жыцця.

З вуснаў вядучых і ўдзельнікаў свята гучалі цёплыя словы, музычныя віншаванні ў адрас любімай школы і, канешне, у адрас тых педагогаў, хто стаяў каля яе вытокаў, працаваў у ёй усе гэтыя гады.

Прымала яна віншавалі і падарункі ад старшыні Чудзінскага сельскага выканаўчага камітэта Кіціка А.І., старшыні райкама прафсаюза працаўнікоў адукацыі і навукі Собаль С.Г., метадыста Ганцавіцкага раённага вучэбна-метадычнага кабінета Муха А.М. Ярка, прыгожа павіншавалі імянінніцу прадстаўнікі бацькоўскага камітэта.

І хаця ў зале сабралася некалькі пакаленнняў выпускнікоў, усе з пяшчотай, дабрынёй успаміналі школьныя дні. З іх вуснаў гучалі словы ўдзячнасці любімым настаўнікам і, канешне, кожны мог павіншаваць сваю школу з юбілеем.

Але які дзень нараджэння без салодкага падарунка? Прыгожы, незвычайны торт у форме кнігі, стаў кульмінацыяй святочнай сустрэчы.

Калектыў школы выказвае вялікую ўдзячнасць і шчырую падзяку ўсім, хто знайшоў час, магчымасці і жаданне раздзяліць з намі светкаванне юбілея нашай школы.

Яшчэ раз з юбілеем, родная Чудзінская школа!