Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

04.02.2019

Акцыя "Бяспека - у кожны дом!"

   Асноўнымі прычынамі ўзнікнення надзвычайных сітуацый у жылым сектары па-ранейшаму застаюцца неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення і электраабсталявання, дзіцячае свавольства з агнём. У большасці выпадкаў вогненныя ЗДАРЭННІ – гэта вынік бестурботнасці і пагарды правіламі бяспекі.
  З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх з 21 студзеня па 28 лютага ў Рэспубліцы праходзіць акцыя " Бяспека-у кожны дом!».
Акцыя складаецца з 5 этапаў.
1-ы этап – 21 студзеня-1 лютага (акцыя праводзіцца на адкрытых пляцоўках сельскіх саветаў, а таксама на базе апорных пунктаў грамадскага правапарадку);
2-й этап-4-12 лютага (акцыя праводзіцца ў аддзяленнях дзённага знаходжання на базе тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва);
3-і этап-13-19 лютага (акцыя праводзіцца ў ліцэі);
4-ы этап-20-27 лютага (акцыя праводзіцца на прадпрыемствах, у арганізацыях);
5-ы этап-28 лютага (акцыя праводзіцца ў месцах з масавым знаходжаннем людзей-адкрытыя пляцоўкі, гандлёвыя цэнтры, рынкі,
і т. д.).