Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

23.01.2019

Сустрэча з курсантам ваеннай акадэміі РБ

  У гасцях у вучняў 8-11 класаў пабываў выпускнік школы, курсант ваеннай акадэміі РБ Кірыл Рулінскі. Кірыл у рамках прафарыентацыйнай працы і патрыятычнага выхавання школьнікаў правёў агітацыю сярод навучэнцаў. Курсант расказаў пра ўмовы паступлення, цікава і эмацыйна расказаў пра вучобу і жыццё ў акадэміі, звярнуў ўвагу школьнікаў на тое, што добрая вучоба, самадысцыпліна і мэтанакіраванасць – важныя фактары паспяховага паступлення. Падчас сустрэчы, навучэнцы праявілі вялікую зацікаўленасць і задавалі шмат пытанняў аб службе, аб цяжкасцях вайсковага жыцця,  аб подзвігах і аб дружбе. Гэтая сустрэча стала не фармальным мерапрыемствам, а эмацыйнай і жывой гутаркай з курсантам, для якога абарона Радзімы-Прафесія, абавязак і прызванне.