Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

12.12.2018

Акцыя "Пакарміце птушак зімой"

    Снежнай марознай зімой птушкі, якія застаюцца зімаваць у нашых краях, маюць патрэбу ў падкорме. Птушыная сістэма тэрмарэгуляцыі такая, што калі няма ежы, то яна функцыяніруе дрэнна. Таму шмат птушак гіне марознымі начамі, калі малюсенькае цельца не ў стане сагрэцца, замярзае. Сытая птушка захоўвае цяпло да раніцы. Папоўніць энергію можа толькі ежа, якую цяжка знайсці пад снегам і лёдам за кароткі зімовы дзень. Вось чаму важна падкормліваць нашых птушыных суседзяў.

    Таму вучні школы ў суботу 15 снежня прынялі ўдзел у акцыі "Пакарміце птушак зімой". Рабяты ўспомнілі, якія птушкі зімуюць у нашых краях, чым яны любяць ласавацца зімою, зрабілі для іх кармушкі, насыпалі ў іх корму і паабяцалі карміць птушак усю зіму.

 Кл. кіраўнік 3 класа Ярашэня Л.Ф.