Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

08.12.2018

Тыдзень добрых спраў

 Гавораць, што калі ў чалавека ёсць дабрыня, чалавечнасць, чуласць, добразычлівасць, значыць ён стаў сапраўднай асобай. Калі чалавек любіць толькі сябе, ён не мае ні сяброў, ні таварышаў, і калі прыходзяць цяжкія жыццёвыя выпрабаванні, застаецца адзін, прыходзіць пачуццё адчаю. У дзяцінстве чалавек павінен прайсці школу выхавання добрых пачуццяў. Людская дабрыня, міласэрнасць, уменне радавацца і перажываць за іншых людзей складаюць аснову чалавечага шчасця. Патрэбна азірнуцца і знайсці таго, каму трэба падтрымка, каму можна працягнуць руку, сказаць добрае слова. Станем лепшымі мы – стане лепшым наша жыццё.

 У рамках Тыдня добрых спраў у школе прайшлі наступныя мерапрыемствы: класныя і інфармацыйныя гадзіны “Права на жыццё”, “Рабі дабро”, “Працяні руку дапамогі”, “Я сярод людзей”, “Дабрыні адкрыюцца сэрцы”, “Добрым быць зусім не проста”, круглыя сталы “Ад простага к складанаму”, “Мы ў грамадстве ўсе роўныя”, трэнінг “Перадай дабро па кругу”, дабрачынная акцыя “Дзеці – дзецям”. Была арганізавана тэматычная выстава кніг “Міласэрнасць на кніжнай полцы”, конкурс малюнкаў “Рабі дабро”, акцыя “Клопат”.