Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

27.11.2018

Рэквіем “Паэты не паміраюць…”

   Актавая зала школы, як ніколі не звініць вясёлым дзіцячым смехам, бо мерапрыемства даволі сур'ёзнае. Кожны з вучняў успамінае, што зусім нядаўна не партрэт паэта-зямляка стаяў на ганаровым месцы, а сам Алесь Каско. Ён вельмі любіў наведваць родную школу, чытаў свае вершы, выслухваў выказванні рабят, даваў парады. Гэта быў чалавек, які бясконца любіў сваю малую радзіму – нашу вёску, успяваў яе ў сваіх вершах. Менавіта ў бацькоўскай хаце пад белымі яблынямі былі напісаны лепшыя яго творы. На жаль, цяжкая хвароба, ад якой пакуль няма паратунку, забрала ад нас земляка, паэта, цудоўнага чалавека. І сёння словы памяці і шчырай падзякі мы адрасавалі яму, нашаму паэту.