Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

17.11.2018

Тыдзень прававых ведаў

    У ДУА “Чудзінская СШ ” з 12 па 17 лістапада прайшоў Тыдзень прававых ведаў. На працягу ўсяго тыдня ў бібліятэцы працавала выстава літаратуры “Республіка Беларусь – прававая дзяржава”, падрыхтаваная бібліятэкарам школы Ціхан М.А. Выставу наведалі ўсе вучні школы.

  Класнымі кіраўнікамі 1-11 класаў былі падрыхтаваны і праведзены тэматычныя класныя і інфармацыйныя гадзіны, асноўнай мэтай якіх было выхаванне прававой культуры вучняў праз знаёмства з правамі і абавязкамі дзіцяці.

  Кіраўніком інтэлектуальнага гуртка з вучнямі 5-9 класаў праведзена інтэлектуальная гульня “Што? Навошта? Чаму?”, на якой вучні паказалі, як яны ведаюць свае правы і абавязкі.

  Сярод вучняў 2-5 класаў педагогам сацыяльным быў праведзены конкурс малюнкаў “Правы дзіцяці вачыма дзяцей”. Усе вучні прынялі актыўны ўдзел. Лепшыя малюнкі былі ўзнагароджаны прызамі.

  Для вучняў сярэдняга звяна службай СППС праведзены вучэбна-гульнявы занятак “На што маем права” і групавы занятак з вучнямі , якія стаяць на ўліку ІСН “Рэцэпт поспеху”. У ходзе дадзенай гульні вучні замацавалі веды аб сваіх правах і абавязках, навучыліся прымяняць атрыманыя прававыя веды пры сітуацыях, дзе былі абазначаны супрацьпраўныя дзеянні.

   Вучні паказалі высокую ступень актыўнасці ў мерапрыемствах, правадзімых ў ходзе тыдня, пастаўленыя мэты і задачы Тыдня прававых ведаў паспяхова выкананы.

Педагог сацыяльны Хандрыка Л.І.