Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

22.10.2018

Чысты лес

  20 кастрычніка праходзіла рэспубліканская акцыя “Чысты лес”, якая стала ўжо традыцыяй. Упершыню яна была праведзена ў 2010 годзе і за гэты час яе ўдзельнікамі сталі дзясяты тысяч дабравольцаў.

  Вучні нашай школы таксама не засталіся абыякавымі і унеслі свій уклад у захаванне зялёнага багацця Беларусі. Яны не толькі прынеслі карысць: сабралі смецце і захламленасць на месцы адпачынку ў лясным масіве непадалёку ад вёскі Чудзін і каля помніка загінуўшым воінам, але і цудоўна правялі суботні дзень на прыродзе.

Класны кіраўнік 8 класа Коўш Дз.І.