Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

20.10.2018

"Космодрайв"

   19 кастрычніка навучэнцы нашай школы наведалі інтэрактыўны касмічны парк «Космодрайв», дзе рабяты, застаючыся на зямлі, здзейснілі падарожжа на іншыя планеты, а таксама пераадолелі гравітацыю, і пры гэтым вярнуліся цэлымі.

  Дзецям прапаноўвалася прайсці трэніроўку астранаўта на 15 касмічных атракцыёнах: пакіраваць касмічным караблём і ўбачыць Зямлю з космасу, паспрабаваць касмічную ежу і прагуляцца па Юпітэру, адчуць гравітацыю на розных планетах і пабываць на МКС, вымераць сваю вагу і ўзрост на розных планетах і дапамагчы касманаўтам адрамантаваць мкс. Рабятам вельмі спадабалася, яны   даведаліся аб захапляльных фактах пра космас, атрымалі масу эмоцый і ўражанняў.

 Пасля наведвання інтэрактыўнай выставы рабяты адправіліся ў Макдональдс.

Класны кіраўнік 8 класа Коўш Дз.І.