Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

15.10.2018

Дзень здароўя

      Восень у гэтым годзе песціць нас цёплым і сухім надвор'ем. А таму 13 кастрычніка ў нашай школе адбылося традыцыйнае першынства школы па лёгкаатлетычным кросе, які  праводзіцца з мэтай прыцягнення дзяцей да спорту і прапаганды здаровага ладу жыцця. У кросе прымалі ўдзел навучэнцы з 2 па 11 клас. Кожны ўдзельнік стараўся «выкласціся па поўнай» і  абудзіць у сабе праславутае другое дыханне, каб прыбегчы да фінішнай рысы первым . Крос прайшоў, а наперадзе ў нас яшчэ шмат спартыўных спаборніцтваў.

Настаўнік фізічнай культуры і здароўя Ярашэвіч В.В.