Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

12.10.2018

Бацькоўскі сход

    11 кастрычніка ў актавай зале школы прайшоў агульнашкольны бацькоўскі сход «Прафілактыка дамашняга насілля». Па дадзенай тэме выступіла педагог-псіхолаг школы Ціхан М.А., якая азнаёміла быцькоў з відамі насілля, прызнакамі, агучыла вынікі анкетавання дзяцей і дала рэкамендацыі. Таксама на сходзе прысутнічаў начальнік аддзела Ганцавіцкага РАНС Лабко А.В.,  які выступіў з тэмай "Выкананне правіл пажарнай бяспекі ў быце. Аб прафілактыцы пажараў па прычыне дзіцячага свавольства з агнём". У Андрэя Васільевіча атрымаўся цікавы і змястоўны дыялог з бацькамі. Прадстаўнік Чудзінскай амбулаторыі Барсукевіч Л.Я. выступіла з вельмі актуальным для дадзенага перыяду дакладам "Імунізацыя насельніцтва. Прафілактыка вострых рэспіраторных захворванняў". На сходзе дырэктар школы Сергіеня В.М. асвяціла пытанні арганізацыі адукацыйнага працэсу. Прыемнай нечаканасцю для бацькоў стаў канцэрт да Дня маці, які падрыхтавалі іх дзеці разам са сваімі настаўнікамі.

Педагог-псіхолаг Ціхан М.А.