Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

20.04.2018

Бацькоўскі сход

  У апошні час пытанням бяспекі і захавання здароўя дзяцей дзяржава надае асаблівую ўвагу. Вялікая роля ў іх вырашэнні адводзіцца школе. Каб данесці да бацькоў усю важнасць гэтай тэмы і навучыць дзяцей бяспечным паводзінам, педагогі выкарыстоўваюць розныя формы работы, у тым ліку бацькоўскія сходы.                                                                                                     

 19 красавіка ў школе прайшоў агульнашкольны бацькоўскі сход. Намеснік дырэктара па ВВР Сергіеня В.М. звярнула ўвагу бацькоў на летняе аздараўленне дзяцей у летні час, другасную занятасць, кантроль за непаўналетнімі у цёмны час сутак. Таксама бацькам было асвечана пытанне «Інтэрнэт-залежнасць – што гэта такое? Прафілактыка інтэрнэт-залежнасці». Было праведзена анкетаванне бацькоў на выяўленне ўзроўню ўмення забяспечыць інфармацыйную бяспеку дзіцяці дома.