Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

02.04.2018

  Міжнародны дзень дзіцячай кнігі адзначаецца штогод 2 красавіка ў дзень нараджэння дацкага пісьменніка-казачніка Ганса Хрысціяна Андэрсана. Мэтай гэтага свята з'яўляецца прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем распаўсюджвання і даступнасці кніг для дзяцей. 

У Дзень дзіцячай кнігі ў школьнай бібліятэцы праводзяцца розныя выставы, конкурсы, віктарыны, акцыі.  Арганізатар мерапрыемстваў адзначае важнасць чытання добрых кніг з малых гадоў, падкрэсліваючы тым самым ролю дзіцячай кнігі ў духоўным і інтэлектуальным развіцці юных чытачоў. А яшчэ гэты дзень – цудоўная нагода сабрацца ўсёй сям’ёй і пачытаць уголас любімыя старонкі дзіцячых кніг!