Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

19.03.2018

Свята-Ціханаўскія чытанні

    У суботу 17-га сакавіка дэлегацыя вучняў нашай школы ў складзе Будчаніна Алега і Захарчэні Арцёма прынялі ўдзел у конкурсе чытальнікаў "Духоўнай ліры гук", які праводзіўся ў рамках адукацыйных Свята-Ціханаўскіх чытанняў арганізаваных аддзелам адукацыі, спорту і турызму Ганцавіцкага райвыканкама і Благачыннем Цэркваў Ганцавіцкай акругі. Рабяты чыталі вершы нашых землякоў: Алеся Каско "Чудзін" і Яўгена Сергіені "Малітва". Было прыемна пачуць з вуснаў  рабят такія слаўныя радкі пра сваю родную вёску і паэтычнымі радкамі на роднай мове малітоўна звярнуцца да Бога. Нашы чытальнікі атрымалі Сертыфікаты ўдзельнікаў "Свята-Ціханаўскіх чытанняў". Праграма мерапрыемства была цікавай, насычанай, пазнавальнай. Дэлегацыі нашай школы вельмі спадабалася мерапрымства.