Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

29.05.2023

“Мы - за здаровую сям’ю!”

  Здароў’е – гэта самая вялікая каштоўнасць, якою можа валодаць чалавек. Яно закладаецца яшчэ да непасрэднага нашага з’яўлення на свет.

  Задача дарослых – навучыць дзяцей з самага ранняга ўзросту шанаваць, берагчы і ўмацоўвавць сваё здароўе. Калі бацькі будуць асабістым прыкладам дэманстраваць здаровы лад жыцця, то толькі ў гэтым выпадку можна спадзявацца, што будучыя пакаленні будуць здаровымі і развітымі не толькі інтэлектуальна і духоўна, але і фізічна.

  Мерапрыемства шостага школьнага дня 27 мая 2023 года было прысвечана менавіта гэтай праблеме. Вучні 8-11 класаў разам з бацькамі абмяркоўвалі пытанні фарміравання здаровай сям’і, яе складальнікі, умовы і прынцыпы, на якіх яна фарміруецца. Удзельнікі мерапрыемства падзяліліся асабістым вопытам вядзення здаровага ладу жыцця, вырашалі праблемныя пытанні, знаходзілі выхады са складаных становішчаў. А самае галоўнае – цікава і з карысцю правялі час.