Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

21.03.2023

Як навучыць падлетка быць адказным за свае ўчынкі

  18 сакавіка ў рамках бацькоўскага ўніверсітэта прайшла індывідуальная кансультацыя для маці вучаніцы 7 класа на тэму "Як навучыць падлетка быць адказным за свае ўчынкі". Класны кіраўнік і сацыяльны педагог расказалі, як трэба сябе паводзіць пры выхаванні падлетка, для правільнага фарміравання пачуцця адказнасці. Сумесна ўдзельнікі прыйшлі да высновы, што не патрэбна навязваць дзецям свае мэты, варта пытаць, што ён хоча, не блытаць адказнасць з паслухмянасцю, не параўноўваць падлетка ні з кім іншым і заахвочваць самастойнасць. Класны кіраўнік і сацыяльны педагог пажадалі ўдзельніцы кансультацыі, перш за ўсё, самой быць прыкладам для сваіх дзяцей.