Быць ці не быць школьнай форме?





Яндекс.Метрика

Архіў навін

27.02.2023

Бацькоўскі ўніверсітэт. Бацькоўская субота

  Сёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія - мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. Кожны чалавек любіць і шануе сваю мову.

  У рамках шостага школьнага дня вучні разам з бацькамі прынялі ўдзел у гульні-падарожжы “Скарбы роднай мовы”. Падарожнічаючы па розных станцыях і выконваючы заданні, удзельнікі паказалі сябе здольнымі перакладчыкамі, моваведамі, знаўцамі вуснай народнай творчасці. Пазітыўныя эмоцыі і гучанне роднай мовы напоўнілі гэта мерапрыемства, і так шчыра захацелася, каб родная мова гучала часцей, гучней, званчэй!