Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

23.02.2023

ШАГ 6

   23 лютага ў ДУА “Чудзінская сярэдняя школа” ў рамках адзінага дня інфармавання адбылося пасяджэнне Школы Актыўнага Грамадзяніна на тэму «Гонар за Беларусь. Энергія для стварэння, энергія для будучыні». На сустрэчу, якая праводзілася ў форме круглага стала, быў запрошаны у якасці госця начальнік Ганцавіцкага РЭС Ігар Сцяпанавіч Букса. Мерапрыемства атрымалася асаблівым, так як яно праходзіла ў Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь. Вядучы Велька Павел Вячаслававіч адразу павіншаваў са святам госця і ўдзельнікаў мерапрыемства, якія ў будучым будуць выконваць свой доўг па абароне Айчыны, і зазначыў, што нашы вайскоўцы таксама ўдзельнічаюць у забяспечэнні прамысловай бяспекі нашай краіны.

  На пачатку інфармацыйнай гадзіны вядучы ўзгадаў словы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнка: “Дзякуючы прафесіяналізму і добрасумленнай працы дзясяткаў тысяч высакакласных спецыялістаў энергетычны комплекс дынамічна развіваецца: паспяхова асвоены мірны атам, рэалізуюцца маштабныя праекты па атрыманні энергіі не толькі са звыклых вуглевадародаў, але і з аднаўляльных крыніц, мясцовых відаў паліва.”

  У ходзе ШАГа 1 “Мы даведваемся” Павел Вячаслававіч пазнаёміў вучняў з інфармацыйнымі блокамі “Беларусь: энергетыка цяперашняга і будучага” і “Энергазберажэнне для ўсіх і для кожнага”. Вучні даведаліся, што наша дзяржава з 2018 года поўнасцю адмовілася ад імпарту электраэнергіі, замяніўшы яе вытворчасцю на ўласных энергакрыніцах. Для павышэння энергетычнай незалежнасці выкарыстоўваюцца мясцовыя віды паліва, ў тым ліку і ўзнаўляльныя крыніцы энергіі: драўнянае паліва, энергія вады, ветра і сонца. Вядучы зазначыў, што ў Беларусі асноўны ўпор зроблены на пашырэнне выкарыстання лясных рэсурсаў у энергетычных мэтах.

 Некаторыя ўдзельнікі выразілі занепакоенасць уплывам выкарыстання драўнянага паліва на навакольнае асяроддзе, але настаўнік заспакоіў іх. Рэспубліка Беларусь падпісала Парыжскае пагадненне аб змене клімата і ўзяла на сябе абавязацельствы па скарачэнню выкідаў парніковыў газаў, таму за 10 гадоў аб’ём выкідаў скараціўся, нягледзячы на рост аб’ёму выпрацаванай электрычнай энергіі.

 Вучні ўзгадалі, што ў 2020 годзе была запушчана першая ў Беларусі атамная электрастанцыя. З дапамогай відэа “Як праца БелАЭС паўплывае на жыццё кожнага беларуса?” яны зразумелі, як працуе такі тып электрастанцый і чаму яе праца бяспечна і карысна для насельніцтва.

  У выніку азнаямлення з інфармацыйным блокам “Беларусь: энергетыка цяперашняга і будучага” вядучы спытаў ва ўдзельнікаў, за кошт чаго энергетычная сістэма Беларусі стала генерыраваць ў 1,6 разоў больш электраэнергіі, чым 25 гадоў назад. Адказы вучняў разыйшліся: выкарыстанне атамнай энергіі, пашырэнне выкарыстання ўзнаўяльных крыніц энергіі і, ў цэлым, развіццё энергетычнай прамысловасці.

  У рамках інфармацыйнага блока “Энергазберажэнне для ўсіх і для кожнага” Павел Вячаслававіч ўзгадаў мэты і спосабы эканоміі энергіі і пазнаёміў вучняў з мерамі, якія прадпрымае дзяржава ў галіне энергазберажэння”. Старшакласнікі прывялі прыклады нерацыянальнага расходавання энергіі і зазначылі, што яны стараюцца эканоміць электрычнасць і ваду.

  У ходзе ШАГа 2 “Мы разважаем” удзельнікі задавалі свае пытанні госцю мерапрыемства. Іх зацікавілі самые рознастайныя тэмы: шлях Ігара Сцяпанавіча да абранай прафесіі, зялёная энергетыка, тыпы электрастанцый, дзейнасць Ганцавіцкага РЭС і спосабы эканоміі энергіі.

  У рамках апошняга этапа ШАГ 3 “Мы дзейнічаем” вучні паразважалі наколькі актуальна для іх тэма сённяшняга занятку. Таксама яны склалі спіс спосабаў эканоміі энергіі дома і ў школе. Прагучалі наступныя варыянты: устанаўліваць энергазберагальныя лямпачкі, выключаць святло пры пакіданні пакою, не пакідаць уключанай ваду, карыстацца веласіпедамі, не пакідаць у разетках зарадныя прылады.

  Напрыканцы вядучы мерапрыемства падзякаваў госцю і ўдзельнікам за цікавую размову і пажадаў берагчы навакольнае асяроддзе.