Быць ці не быць школьнай форме?





Яндекс.Метрика

Архіў навін

07.04.2022

ШАГ “Гонар за Беларусь. Чыстае навакольнае асяроддзе - ключ да здаровага жыцця”

  7 красавіка ў ДУА “Чудзінская сярэдняя школа” прайшло чарговае пасяджэнне Школы Актыўнага Грамадзяніна на тэму “Гонар за Беларусь. Чыстае навакольнае асяроддзе - ключ да здаровага жыцця”.

 У Рэспубліцы Беларусь надаецца вялікая ўвага развіццю экалагічнай адукацыі. Бо менавіта экалагічныя веды дазваляюць чалавеку ўсвядоміць, да якіх катастрафічных вынікаў могуць прывесці згубныя звычкі ў дачыненні да прыроды, і зразумець, як пазбегнуць падобных наступстваў. Вышэйшая мэта экалагічнай адукацыі-сфарміраваць так званую экалагічную свядомасць, якая дазволіць жыць без шкоды для навакольнага асяроддзя.

  Захаванне спрыяльнага навакольнага асяроддзя і рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў для задавальнення патрэб сучасных і будучых пакаленняў з'яўляецца вышэйшым прыярытэтам Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь. Яго рэалізацыя ажыццяўляецца шляхам распрацоўкі і правядзення актыўнай дзяржаўнай экалагічнай палітыкі, заснаванай на інтэграцыі эканамічнага, экалагічнага і сацыяльнага аспектаў развіцця.

  На чарговым занятку ШАГ вучні пазнаёміліся з глабальнымі экалагічнымі праблемамі і шляхамі іх вырашэння. Значная частка гэтых праблем характэрна і для нашай краіны Рэспублікі Беларусь: забруджванне атмасферы, рэк і азёр, знішчэнне ляснога масіву. Кожная група расказала аб тым, як вырашаюцца экалагічныя праблемы ў нашай краіне. Прадстаўнікі першай групы апавядалі аб тым, што Рэспубліка Беларусь у 2009 годзе далучылася да штогадовай міжнароднай экалагічнай акцыі Сусветнага фонду дзікай прыроды «Гадзіна Зямлі», якая заключаецца ў сімвалічным выключэнні святла і бытавых электрапрыбораў на адну гадзіну ў знак неабыякавасці да будучыні планеты. Мерапрыемства праводзіцца па ўсім свеце ў апошнюю суботу сакавіка. Вучні з другой групы расказалі, што ў Беларусі з 15 па 23 мая 2021 года праведзены першы блогінг-тур, дзе ўдзельнікі арганізавалі забегі ў розных участках абласных гарадоў і Мінску, падчас якіх збіралі смецце. А старшакласнікі з трэцяй групы паведамілі аб шматлікіх мерапрыемствах, прысвечаных вырашэнню экалагічных праблем: культурна-экалагічныя акцыі “Уладкуем малую радзіму”, “Чысты двор”, “Чысты вадаём”, фальклорна-экалагічныя святы, абласныя злёты юных эколагаў, месячнікі экалогіі,рэспубліканскі конкурс відэарэпартажаў “Хвіліна для будучыні”,рэспубліканскі конкурс па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый “Упрыгожым Беларусь кветкамі”.

  Старшакласнікам было прапанавана распрацаваць у групах уласны экалагічны праект. У час працы над праектамі вучні прапанавалі выйсце, як захаваць чысціню паветра, водных рэсурсаў, зберагчы нашы лясы.

У канцы сустрэчы ўдзельнікі прыйшлі да высновы, што праблема ўзаемасувязі чалавека з прыродай не новая, яна мела месца заўсёды. Але ў цяперашні час экалагічная праблема стала вельмі востра. Планету можа выратаваць толькі дзейнасць людзей на аснове глыбокага разумення законаў прыроды, а таксама ўсведамленне таго, што чалавек – гэта ўсяго толькі яе частка.