Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

14.03.2022

Дзень здароўя

  У суботу 12 сакавіка ў школе прайшоў Дзень здароўя  пад назвай "Гуляй і перамагай". Для вучняў 5-7 класаў праводзіўся турнір па піянерболу, для старэйшых жа вучняў турнір па валейболу. Сярод вучняў 5-7 класаў перамогу атрымала каманда "Непаседы". Сярод вучняў старэйшых класаў каманда "Дружныя рабяты".

  Вучні ж малодшых класаў здзейснілі віртуальнае падарожжа ў краіну здароўя, дзе ў гульнявой форме паўтарылі правілы ЗЛЖ, а таксама даведаліся як захаваць сваё прыроднае здароўе з дапамогай гігіены, правільнага харчавання и карысных звычак.