Быць ці не быць школьнай форме?





Яндекс.Метрика

Архіў навін

25.11.2021

ШАГ 3

  25 лістапада ў ДУА “Чудзінская сярэдняя школа” ў рамках адзінага дня інфармавання адбылося чарговае пасяджэнне школы актыўнага грамадзяніна на тэму “Гонар за Беларусь. Заўсёды на сувязі”.

  Інфармацыйныя тэхналогіі трывала ўвайшлі ў жыццё чалавека і сталі яе неад'емнай часткай. Іх імклівае развіццё і паўсюднае прымяненне, з мэтай пашырэння магчымасцяў прадпрыемстваў і змены жыцця чалавека да лепшага, стала сусветным трэндам.

 Развіццё сістэм сувязі і інфарматызацыі стала адным з прыярытэтаў навукова-тэхнічнай і эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь. Ва ўмовах фарміравання рыначнай эканомікі ўзрасла патрэба ў высакаякасных, на ўзроўні сусветных стандартаў, паслугах сувязі.

  Амаль усе ўстановы адукацыі і аховы здароўя ў Беларусі маюць шырокапалосны доступ у сетку Інтэрнэт. Наша краіна займае 32-е месца ў свеце па ўзроўні развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і з'яўляецца лідарам у рэгіёне СНД.

  Менавіта пагэтаму госцем сустрэчы была дырэктар Чудзінскай СШ Сергіеня Валянціна Мікалаеўна, якая з’яўляецца не толькі кіраўніком установы, але і настаўнікам інфарматыкі. Валянціна Мікалаеўна не толькі вычыць школьнікаў асновам камп’ютарных праграм, але і імкнецца быць заўсёды ў курсе інавацый інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій нашай краіны. Дырэктар школы падзялілася са старшакласнікамі інфармацыяй аб буйнейшых ІТ-дасягненнях XXIстагоддзя: воблачныя паслугі, штучны інтэлект, сувязь стандарта 4G (LTE), якая дазваляе смартфону стаць цэнтрам паўсядзённага жыцця чалавека. Валянціна Мікалаеўна звярнула ўвагу на з’яўленне і рост попыту на “лічбавы ЗЛЖ”, фітнес-трэкеры і разумныя гадзіннікі, якія дазваляюць разлічвацца за пакупкі, прымаць званкі і паведамленні, адсочваць фізічныя параметры, рабіць ЭКГ і вымяраць узровень глюкозы ў крыві.

  Але, акрамя шматлікіх пераваг Інтэрнэта, ёсць і значныя недахопы. Валянціна Мікалаеўна расказала старшакласнікам аб небяспецы, якая можа чакаць карыстальнікаў сеткі Інтэрнэт – кіберзлачынствах. Яна яшчэ раз напомніла вучням аб правілах бяспечных паводзін у віртуальнай прасторы. Такім чынам, у ходзе дыялогу вучні атрымалі змястоўныя адказы на пытанні, якія іх хвалявалі.

  У другой палове сустрэчы старшакласнікі разважалі над пытаннем вядучага: “Як бы змянілася іх жыццё, калі б не стала Інтэрнэта?”, складалі па групах “Воблака слоў”, якое адлюстроўвае развіцце інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій у Беларусі, калаж “Як інфармацыйна-камунікатыўныя тэхналогіі змянілі жыццё”. У канцы сустрэчы рабяты прыйшлі да высновы, што жыццё сучаснага чалавека немагчыма ўявіць без Інтэрнэта, толькі кожнаму патрэбна навучыцца разумна ім карыстацца.