Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

09.11.2018

Адзіны дзень энергазберажэння

У рамках адзінага дня энергазберажэння сярод вучняў пачатковых класаў прайшло выхаваўчае мерапрыемства “Падарожжа ў краіну Электрычнасці”, дзе дзеці даведаліся пра значэнне электраэнергіі ў жыцці чалавека, неабходнасць беражлівых адносін да яе і эканомію. Вучні падарожнічалі па прыпынках “Пазнайка”, “Што такое электрычнасць”, “Сустрэча з Энергошай”. У ходзе падарожжа адгадвалі загадкі, разгадвалі крыжаванкі і сустрэліся з сябрам беражлівых і эканомных – Энергошай, атрымалі ад яго парады і падрыхтавалі малюнкі “Беражыце электраэнергію!”