Быць ці не быць школьнай форме?






Яндекс.Метрика

Творчасць дзяцей

Сонейка ўзышло

Быццам хто рассыпаў залацінкі
На траву, на дрэвы, на сяло.
Заблішчалі радасна расінкі -
Залатое сонейка ўзышло.

Зніклі цені ў патаемных словах,
Разлілося далеччу святло.
Птушкі прабудзіліся ў дубровах –
Залатое сонейка ўзышло.

Ажыла прырода, заспявала,
Зноў адчуўшы ласку і цяпло,
Сінява яшчэ сінейшай стала –
Залатое сонейка ўзышло.

Ад травінкі да сасны вялікай
Ажыло ўсё ранкам, расцвіло.
Ранак усміхнуўся прамяніста
Залатое сонейка ўзышло!

***

Курганы, курганы Беларусі,
Колькі ціхай, глыбокай красы!
Да бацькоўскай зямлі прытулюся –
І стагодцзяў гучаць галасы.

Дык паведайце казкі, паданні,
Слаўных продкаў адкрыйце сляды., ...
Чую, грае гусляр на світанні,
Чую, песня імкне праз гады.

Часы

Простые, скромные
настенные часы—
Они есть часть судьбы,
они ее весы.
"Остановітесь!" — мы взываем
к ним опять,
Но слышим стук: не повернуть нам
время вспять.
И всякий раз, когда бросаем
взор на них,
Стремимся жизнь ценить
и ловим каждый миг.

Кацярына МАЗАН

Зімовы сон

Цішыня і бязлюддзе.
Лес цямнее стары.
Мне сказалі, што будзе
Баль заечы ў бары.

Я-на лыжы і бегма
Па бялюткім сняжку.
Во, прыглушаны снегам,
Нейкі рух у ляску. Поўнач.

Зорак трымценне.
Рассыпаецца змрок,
І заечыя цені
Серабрацца здалёк.

Стол святочны сабралі
Шаракі, белякі;
Чыстым снегам заслалі,
Бы абрусам якім.

І сядзяць, і гамоняць
За сталом тым усе.
Брэх ці стрэл іх не згоніць,
Не спужне дрывасек.

І частуюцца сокам,
Аплятаюць бліны.
Потым пойдуць у скокі
На палянцы яны.

Будуць скрыпкі пілікаць...
Як, я бачыла баль?
Добры зайчык паклікаў.
Незнаёмы, на жаль.

Забягаў на хвілінку
Упакой ноччу ён
I прынёс мне ялінку...
Потым знік, як і сон.

Стральчэня Марыя

    

 

 

Увосень

Птушак дружныя чароды
Падняліся — і ў адлёт
Апусцелі агароды,
На дарозе тонкі лёд.

Зажурыўся лес маўклівы,
Толькі шпількі шапацяць.
На галінках жа санлівых
Кроплі зоркамі зіхцяць!

Караліна ВОУНА

Я люблю зямлю сваю мілую,
Сінявокую, белакрылую.
Родны дом — пад яе буслінаю,
Сад мой — з песняй яе салаўінаю.

Яе птушкі ажно да ранкаў
Мне спявалі свае калыханкі.
Ганаруся радзімай адзінаю,
Што мне мару дала птушыную:

Узлячу па-над ёй высока я,
Заспяваю: "О, сінявокая!.."

Ірына СТРАЛЬЧЭНЯ

,

Кладзезь мудрасці (фантастычнае апавяданне)

 ... Мінск. 2743 год. На Беларусі пануе страшэнная хварба - апакаліпсіс. Апакаліпсіс - гэта канец свету. I калі хвароба заўладарыць розумам усіх людзей, то жыццё на Зямлі скончыцца. Менавіта таму так хвор і назвалі.

Людзі, якія заразіліся гэтай хваробай, забывалі сваю гісторыю, сваё мінулае. Калі ж звярталіся да ўрачоў, то тыя толькі рукамі разводзілі. Медыцына, як кажуць, была бяссільна.

... 2744 год. Ужо большая частка жыхароў Беларусі не памятала гісторыю роднага краю.

... 2745 год. Беларусь "акунулася" ў цемру. Амаль усе забылі сваё мінулае, толькі лічаныя дзясяткі людзей яшчэ змагаліся з гэтай бядой.

... 2745 год. Ганцаўшчына. Гарадок Чудзін. Чудзінскі дзяржаўны універсітэт, хіміка-фізічны факультэт. Чуецца голас з лабараторыі:

-  Аўрора, правер ціск у правым баку.

Гэта голас Арнольда. Арнольд і Аўрора вучыліся ў Чудзінскім універсітэце і былі найлепшымі сябрамі. Яны былі гонарам універсітэта. Такія людзі нараджаюцца адзін раз ў 1000 гадоў, так як гэта былі кладзезі ведаў. I менавіта яны былі адны з тых, у чый розум яшчэ не ўварвалася гэтая страшэнная хвароба.

Дакладваю, ціск у першым баку нармальны,— адказала  дзяўчына. Яна стаяла каля велізарнай жалезнай скрыні чорнага  колеру. На версе скрыні гарэлі чырвоныя лямпачкі, збоку быў прымайстраваны дысплей з круглымі кнопкамі, а ўнізе знаходзіўся вялікі рычаг.

-  Віншую, першы дослед прайшоў выдатна,- сказаў Арнольд.

- Хутка мы самі зможам падарожнічаць у мінулае і вернем гісторыю людзям!

Не, вы не памыліліся, менавіта ў мінулае, так як гэта была не звычайная скрыня, а машына, машына часу. 3 дапамогай гэтай машыны чалавек мог падарожнічаць у мінулае і заглядваць нават у той час, калі яго бабуля і дзядуля яшчэ не нарадзіліся на свет.

- Раніцай наступнага дня Аўрора і Арнольд сустрэліся ў лабараторыі. Яны доўга аб нечым спрачаліся, і ў рэшце рэшт Арнольд сказаў:

- Усё! Вырашана! Адпраўляемся сёння! Аперацыю назавём "За гісторыю!", а машыну - "Антыапакаліпсіс". Ну, давай, сядай хутчэй. Паехалі!

Аўрора хуценька села ў машыну, следам заскочыў Арнольд і закрыў за сабою дзверцы.  І ў якое стагоддзе адправімся?- запытаў ён.

-  А давай у адзінаццатае, - з захапленнем адказала дзяўчына. Арнольд хутка набраў на кнопках дату і павярнуў на сябе рычаг. Машына ціхенька загула, і ўжо праз пару хвілін студэнты зніклі.

... Там, дзе яны апынуліся, было цёмна. Дакладней сказаць, не цёмна, а свяціў прыглушаны свет. Сцены пакоя былі цагляныя, шэрага колеру. У кутку сядзела жанчына , апранутая ў чорныя рызы. Галава яе была пакрыта такой жа чорнай тканінай. Яна сядзела за невялікім столікам, на якім стаяла свечка, і нешта  перапісвала, не звяртаючы ўвагі на маладых людзей.

- Прабачце, калі ласка, - ціха пачала Аўрора.

-Вы не| падкажаце, дзе мы знаходзімся?

Але жанчына ўсё так жа сядзела ў сваім кутку, не звяртаючы  на іх увагі.

- Напэўна, яна нас не заўважае, мы ж з будучыні і для яе мы  нябачныя.

Аўрора і Арнольд уважліва сачылі за жанчынай, пакуль у пакойчык не зайшла яшчэ адна манахіня.

-  Еўфрасіння, да вас прыйшлі.  

- Добра, я ўжо іду, - адказала жанчына-перапісчыца і, яшчэ  нешта сказаўшы манахіні, выйшла разам з ёю з пакоя.

- Аўрора, дык гэта ж Еўфрасіння Полацкая - першая жанчына  на Беларусі, прылічаная да ліку святых! - са здзіўленнем крыкнуў Арнольд.

- Значыць, мы знаходзімся ў старажытным Полацку! - дадала дзяўчына. Яна дастала электронную запісную кніжку,  занатавала ўсе звесткі пра Еўфрасінню. Задаволеныя такім поспехам, маладыя людзі рушылі далей.

-  А зараз куды направімся? - запытаў хлопец.

-  А зараз... А зараз у пятнаццатае! - адказала дзяўчына.

- Зноў была набрана новая дата, зноў загула машына. На гэты раз яны апынуліся ў друкарні. Навокал стаяў незвычайны шум, гоман, а ў паветры адчуваўся пах паперы і друкарскай фарбы.

- Ой, Арнольд, глядзі! Гэта ж Францыск Скарына! - закрычала  Аўрора і паказала пальцам на мужчыну сярэдняга росту ў доўгім плашчы. Той стаяў і ўважліва сачыў, як друкавалася кніга. На тоўстым пераплёце кнігі было напісана "Біблія".

... I зноў загула машына, зноў Аўрора і Арнольд рушылі далей. Ім удалося пабываць яшчэ не ў адным стагоддзі, пабачыць многіх выдатных дзеячаў: і Міколу Гусоўскага, і Кірылу Тураўскага, і Васіля Цяпінскага, і яшчэ многа, многа іншых. I запісалі яны цэлую кнігу аб усім убачаным.

- Ну, вось і прыйшоў час вяртацца дамоў, - сказаў хлопец. - Усё, што маглі, мы зрабілі.

-       Так,- згадзілася дзяўчына. I, набраўшы на кнопках лік 2745, павярнула рычаг. Машына зноў загула, і праз невялікі адрэзак часу яны апынуліся дома. Першай справай, выйшаўшы з машыны, Арнольд і Аўрора кінуліся да акна, каб пераканацца ў тым, што яны сапраўды дома. Убачыўшы за акном поток машын, сябры з палёгкай уздыхнулі.

...2746 год. Арнольдам і Аўрорай была створана і выдадзена кніга "Шляхамі гісторыі". Мільёны экзэмпляраў гэтай кнігі былі распаўсюджаны па ўсім свеце.

... 2747 год. Людзі ўспомнілі сваю гісторыю...

Вы запытаецеся: "Дык што ж стала лекамі ад гэтай страшнай хваробы?" А адказ вельмі просты - Кніга - крыніца ведаў, невычэрпнага багагацця, кладзезь мудрасці.

 Кандраценя Юлія

 

 

Пясняр надзеі

эсэ

Пясняр надзеі,
выспаведнік волі –
Ты ведаў, як нам жыць і як жылося,
Ты сеяў зерне ў адвечным полі –
I прад табой схіляецца калоссе.

Белая птушачка павольна летала над зямлёй, нібы нешта вышэйшае за нас, нешта чысцейшае, не ведаючы болю, крыўды і жалю...

Цішыня... На зямлі пануе купальская ноч. У гэтую ііоч нарадзіўся Пясняр беларускай зямлі, у ноч, калі людзі шукаюць папараць-кветку, кветку шчасця, і не ведаюць, што вялікае пічасце людское толькі-толькі нарадзілася на свет.

Захоплены чароўнай паэзіяй легенды пра папараць кветку, малады Іван Луцэвіч выбраў сабе псеўданім Купала, бо галоўнай мэтай яго жыцця было людское шчасце.

Многае чакала яго ў жыцці. Цудоўныя творы, якія будуць захапляць людзей, паланіць іх душы і жыць вечна, верны сябар Якубе і дзяучына, кветка-лілея, вольная птушка сумнай зямліцы! Але не толысі ўзлёты чакалі яго, а і падзенні, варожасць і страшная, недарэчная смерць...

Доўга радаваў пісьменнік людзей сваімі творамі, святлом, цеплынёй, якія адыходзілі ад яго. Доўга не знікалі з сэрца людзей яго словы

Ад прадзедаў спакон вякоў мне засталася спадчына,
Паміж сваіх і чужакоў яна мне ласкай матчынай...

Гаварыў. Пісаў. Маліўся. Будзіў. Сцвярджаў. Хацеў дайсці да Беларусі, хацеў, каб не блукалі мы на гэтай зямлі "тутэйшымі". Ён хацеў адаго: бачыць сваю краіну незалежнай, а народ - вольным.

Некалькі дзён не дажыў да свайго юбілею, 60-годдзя. Вялікі Пясняр беларускай зямлі, ён прайшоў свой шлях, які быў наканаваны яму лёсам, з горда паднятай галавой, з надзеяй у сэрцы. Побач былі яго сябры, якія пасля смерці паэта захавалі памяць аб ім.

... Белая птушачка павольна летала над зямлёй, нібы нешта вышэйшае за нас, нешта чысцейшае, не ведаючы болю, крыўды і жалю.

                                                        Тонка  Лізавета

 

 

 

Загадка Багдановіча

Эсэ

Ёсцъ паэты, яця пішуць творы, каб потым з іх выдацъ выбранае, але ёсць паэты, што пішуць толькі выбранае. Да такіх належыць Максім Багдановіч.

М.Танк

Было гэта даўным-даўно, яшчэ ў Біблейскія часы. Бог сабраў Анёлаў-ахоўнікаў дзяцей і прапанаваў ім выбраць нешта самае лепшае, што будзе суправаджаць іх усё жыццё. Большасць Анёлаў для сваіх дзяцей выбрала добрае здароўе, кар'еру, добры дастатак. Але адзін анёл- ахоўнік маленькага хлопчыка, ведаючы яго захапленні і мары, ціхенька сказаў:

-  Я не прашу для майго маленькага чалавечка ні моцнага здароўя, ні многа грошай, а прашу тольі аб адным: каб жыццё яго было яркім, незвычайным і не закончылася нават пасля яго смерці.

- Але ж без добрага здароўя яно можа аказацца вельмі кароткім, - адказаў Бог.

- Няхай, але памяць аб ім будзе жыць вечна.

I тады Бог падараваў гэтаму хлопчыку гарачае сэрца - сэрца, поўнае любові да людзей, сэрца, ад данае сваёй Радзіме. Гэтым хлопчыкам быў Максім Багдановіч. Максім Багдановіч... Самабытны, незвычайны, ні на каго не падобны паэт. Творца незвычайнага, Богам дадзенага таленту. Не можа не ўразіць самаахвярнасць паэта: воляй лёсу аказаўшыся з самага маленства на чужыне, ён, пераадольваючы ўсе перашкоды, імкнецца назад, на сваю Радзіму, не думаючы пра сваё і без таго слабае здароўе.

Колькі твораў прысвяціў ён Радзіме, але дачакаўся толькі адной кнігі - зборніка вершаў "Вянок", якая стала яго апошняй радасцю. Сёння здаецца неверагодным, як мог Максім, адарваны ад роднага краю, так глыбока авалодаць беларускім словам, авалодаць настолькі, каб праз мову зразумець душу народа, яго боль і смутак, убачыць веліч і магутнасць. Асабліва мяне ўразіла "Пагоня" Багдановіча., якая і сёння вяртае нам здольнасць быць беларусамі сярод людзей, нагадваючы пра гераічную мінуўшчыну. Да глыбіні душы ўскалыхнуў і адзін з апошніх твораў паэта "Страцім-лебедзь", у якім гучыць трывожнае паэтава сцверджанне: у часы войнаў, эпідэмій, стыхійных бедстваў гінуць самыя лепшыя, самыя любімыя. Ці не пра Максіма гэта?

Ці не ёсць гэта рэквіем паэта самому сабе, свайму трагічнаму лёсу?

... Бы яскравая знічка, праляцела кароткае зямное жыццё паэта. Але ён непадуладны часу. Багдановічу ўдалося зрабіць тое, да чаго сам заклікаў - перажыць у момант век.

                                                                           Мазан Кацярына

 

Неўміручае слова Коласа і Купалы

Кнігі Коласа нам і калыскай, і школай былі
I па новай зямлі нас у сённяшні
дзень прывялі...

                                                       П.Панчанка

Колас І Купала... Яны ўвайшлі ў маё жыццё яшчэ ў  маленстве разам з калыханкамі, якія спявала мама, разам з  казкамі, вершамі, якія гучалі з яе вуснаў. 3 цікаўнасцю  слухала "Казкі жыцця", а пазней, калі першакласніцай усвойвала старонкі буквара, з задавальненнем сама  вучыла на памяць такія радкі:

Мой мілы таварыш, мой лётчык,

Вазьмі ты з сабою мяне!..

Разам з Купалам і Коласам мы расцём, вучымся  дабрыні і спагадзе, пазнаём свет. Калі чытаеш іх творы,  начынаеш яшчэ больш любіць сваю родную мову, свой край, сваю вёску, дзе ты нарадзіўся, дзе прайшло тваё маленства. У той жа час узнікае жаданне ўбачыць тыя мясціны, дзе нарадзіліся вялікія песняры беларускай  літаратуры, - Акінчыцы, Вязьшку.

Аднойчы я задумалася: мы вывучаем многа твораў,  шмат вучым на памяць, але ні адны з іх так не  запамінаюцца, як радкі, напісаныя Коласам ці Купалам. Чаму? Напэўна, таму, што іх творы былі напісаны простай і зразумелай мовай.

               На ніцях белай павуціны
               Прыносяць восень павучкі... - вобразна малюе восень Якуб Колас.
               Песняй вясны лебядзінаю,
               Скінуўшы зімнія чары,
               Шэпчуцца явар з калінаю
               Ў сумнай даліне над ярам... - з замілаваннем пісаў Янка Купала.

Хіба ж гэта не прыгожа? Хіба ж такія радкі не могуць закрануць душу і запомніцца назаўсёды?

Я магу з упэўненасцю сказаць, што Колас і Купала знайшлі сцяжынку і да майго сэрца. Кожны раз пры сустрэчы з іх творамі ўзнікае жаданне напісаць нешта сваё, такое непаўторнае і зразумелае. I тады на паперу кладуцца наступныя нясмелыя радкі:

Я люблю сваю Радзіму,
Сінявокую, белакрылую,
Там, дзе бусел кружыць над буслінаю,
Ранак льецца песняй лебядзінаю.

I няхай праходзяць стагоддзі, думаю, зоркі беларускіх класікаў будуць гарэць яшчэ ярчэй і азараць шлях новым пакаленням паэтаў.

Я веру ў гэта. А яшчэ я хачу, каб заўсёды жыло роднае слова Коласа і Купалы.

                                             Стральчэня Ірына

                                             

Роднай вёсцы

эсэ

                                                                             I на твае бязмежныя прасторы
                                                                          Глядзеў бы я да скону дзён...

Я іду па тваіх густых зялёных травах, удыхаю ў сябе духмяны водар тваіх ніў, свежаспечанага хлеба, купаюся ў залацістых промнях твайго сонца - гэта ўсё пра цябе, мой Чудзін! Я чую дзівосны спеў птушак, бурлівы гоман Лані я плыву ў блакітную далеч разам з тваімі аблокамі - гэта ўсё пра цябе, мой Чудзін.

У маіх думках плыве шэлест старога лесу, песня чубатага пеўня з самага ранку, жытнёвае хлебнае поле, кабеты з сярпамі ў руках, усмешка матулі, яе прыгожыя догія косы... Гэта ўсё пра цябе, мой Чудзін.

Вёска Чудзін, што непрыкметна расцвіла на Ганцаўшчыне, стала для мяне ўсім. Бо што можа быць мілей, бліжэй за яе?

Акружаны амаль з усіх бакоў дрыгвой і балотамі, ён, нібы чароўная дзіўная кветка, заўсёды вабіць мяне дадому, дзе б я ні была.

Не раз разбураны і спалены вайною, ты зноў падымаўся з попелу і руін, бо жывуць тут людзі незвычайныя: працавітыя і руплівыя, адданыя сваёй зямлі.

Мой Чудзін - калыска казак, песень і легендаў, радзіма вядомых пісьменнікаў і проста добрых людзей, якім заўсёды рады. А гасцей сустракае заўсёды гасцінна, з хлебам і соллю, нягледзячы на тое, якое стаіць надвор'е - свеціць сонца ці ідзе дождж.

Часта мяне наведваюць думкі аб тым, што было б, калі б я вымушана была пакінуць свой Чудзін і "плыць" куды- небудзь далей па вірлівых , няспынных хвалях жыцця?.. А што будзе, калі мяне не стане?.. Што будзе з маёй вёскай далей, што яе чакае?

Я б аддала усё на свеце, каб ператварыцца ў летні цёплы дожджык і праліцца яго жыватворнымі кроплямі на твае палі, лугі і лясы. Каб стаць птушкай і кружыцца над тваімі прасторамі, да скону дзён любуючыся з вышыні тваёй прыгажосцю, мая родная зямелька, мой дарагі Чудзін.

                                                       Кандраценя Юлія

 

***

Няма ў слова тэрміну прыгоднасці,
Але паслухай ты яго спярша:
У слове ёсць крупінкі годнасці,
У слове ёсць пяшчотная душа.

Знайдзі яго ў жытнёвым полі,
Дзе васількі ўпляліся ў косы ніў,
Знайдзі яго ў заснежаным прасторы,
Знайдзі ў летніх кветках, якія дождж паліў.

Якое ж лёгкае яно, як подых ветру, -
Злятае з вуснаў і ляціць у свет,
Каб лашчыць душу сумнага маэстра,
Каб выканаць галоўны запавет.

Любімая веска, любімы куточак,
Любімая хата, у я кой я жыву...
Любімая школа, вучуся ў якой я,
Любімы настаўнік, якога люблю.

Усё гэта люблю , жыццё сваё дарую.
Хачу вам сказаць я, мае землякі:
"Часцей прыязджайце, сюды вы, дадому
I вёсачка наша заўжды будзе жыць.

Стральчэня Марыя

Лістапад

На дрэвах зашумелі
Жоўтыя лісточкі,
Ходзіць дзядзька Лістапад
3 торбай у квяточкі.

- Не хачу я ног мачыць,
- Кажа ён, - дажджыста,
А мне трэба ўсе лісты
3 дрэў сабраць дачыста!

Яркім золатам наўсцяж
Укрываю глебу,
Сцежкі выслаць для зімы
I пасцельку трэба.

Я і днём, і ноччу рад
Завіхацца ў працы...
Добра ўмее Лістапад
Працаваць, старацца.

Стральчэня Марыя

Мая Беларусь

Прыгажуню сваю Беларусь
Усім сэрцам я вельмі кахаю.
Гэту Белую, чыстую Русь
Я Радзімай сваёй называю.

Колькі ўсюды тут хараства,
Ад лясоў і палёў прыгажосці.
I пагэтаму я нездарма
Запрашаю ўсіх вас у госці.

Песні любім мы гучна сшіваць...
Карагоды і гульні пачнуцца –
Польку нашу, каб станцаваць,
Нават зоркі ў небе прачнуцца.

Край не толькі на песні бататы –
Кожны міг непаўторнасцю дзіўлюся.
I таму хачу ўсім сказаць:
“Ганаруся, што жыву ў Беларусі!"

Мазан Кацярына

Увосень

Павуціны, бы мярэжы,
На аголеных палях.
Падпіраюць неба вежы –
Столькі копаў на лугах!

Птушак дружныя чароды
Падняліся - і ў чароды,
Падняліся - і ў адлёт.
Апусцелі агароды,

На дарозе крохкі лёд.
Зажурыўся лес шумлівы,
Дрэвы жаласна шумяць,
На галінках, на лісточках
Зоркі-кропелькі вісяць.

Воўна Караліна

Мая мова

Я люблю сваю родную мову,
3 дзяцінства добра ведаю яе.
На ёй заўжды вяду размову
У школе, дома, на дварэ.

Я ведаю адзінае-
Трэба мову сваю любіць,
I ў сваёй краіне
На роднай мове гаварыць!

Ярашэня Юлія

 

 

 

Якая яна, наша Беларусь?
Я адкажу на гэта пытанне:
Беларусь - гэта родная крыніца,
Беларусь - гэта сілы зямліца.
Беларусь, дзе з вечара да ранку
У хатах гучаць калыханкі.
Беларусь - гэта азёры і рэчкі,
Гэта краявідныя мястэчкі.

Савеня Надзея

 

 

 

Чудзін - мой мілы куточак Радзімы,
Чудзін - сонца прамень дастае.
Ласкава кажучы - месца адзінае,
Гэта куточак Радзімы мае,
Лепшага месца не знойдзеш нідзе!

 

 

 

Вясновая мелодыя

Зямля яшчэ халодная,
Ды саграюць зямлю яны,
Тры ручаінкі - тры сгруны.
Вясновая мелодыя.

Бягуць, звіняць над вокнамі,
I самі цешацца яны,
Тры ручаінкі - тры струны,
Пяшчотныя і шчырыя.

Адсвечваюць праменьчыкам
I цешаць свет увесь яны,
Тры ручаінкі - тры струны
Пад сонечным праменьчыкам

Я люблю сваю Радзіму,
Сінявокую, белакрылую.
Там,
дзе бусел кружыць над буслінаю,
Ранак льецца песняй салаўінаю.
Там, дзе рэкі бруяцца з крыніцамі,
Там, дзе вецер,
дажджы з навальніцамі.
Там, дзе дуб расце і клён,
Дзе дзіцячы смех чуцён,
Дзе спявае калыханку
Маці з вечара да ранку –
Там усё так сэрцу міла.
Вось бы птушкай легкакрылай
Абляцець сваю Радзіму,
Паглядзець на ўсё, што міла.
Я люблю сваю Радзіму,
Дарагую, блізкую, адзіную

Стральчэня Ірына

Расце вярба

Расце вярба на родным полі,
Расце між траў і мурагоў,
Расце вярба на роднай ніве,
Каля бруістых берагоў.

Расце вярба - шуміць калоссе,
Чаротвысокі ляракі...
Расце вярба; і жбан на плоце,
I сохнуць маткі ручнікі...

Расце вярба - жыве Радзіма,
Жыве народ, твой, Беларусь!
Расце вярба, і сэрцу міла,
Што я таксама тут жыву!

Кандраценя Юлія

У чаканні буслоў

Прылятайце, буслы, прылятайце
Пасля марознае зімы.
Сваю Радзіму не забывайце,
Вас вельмі чакаем мы.

Вы хутчэй да нас ляціце
Праз рэкі і праз моры.
На крылах нам цяпло нясіце,
Няхай вам ноччу свецяць зоры.

Прылятайце, буслы, прылятайце

Ярашэня Юлія