Быць ці не быць школьнай форме?






Яндекс.Метрика

Перадавы педагагічны вопыт

ДУА “Чудзінская сярэдняя школа”

Праект арганізацыі шостага школьнага дня “Музей васкавых фігур”

                                                                                                     Дзеці павінны жыць у свеце                                                                                                прыгажосці, гульні, казкі, музыкі,                                                                             малюнка,  фантазіі і творчасці.

                                                                           В.А.Сухамлінскі

  Галоўнае пытанне, якое хвалюе сучасных педагогаў: як выхаваць асобу, пры гэтым  зрабіць працэс выхавання  без прымусу, цікавым, творчым, радасным для вучняў.  Таму педагогам прыходзіцца быць у пастаянным пошуку новых форм, метадаў, прыёмаў выхаваўчай работы. У творчым пошуку мы вырашылі адысці ад сумных, манатонных форм  работы  і распрацавалі сваю. У час распрацоўкі мы ўлічылі тое, што цікава дзецям: дзеці любяць гуляць у ролевыя гульні,  уяўляць сябе рознымі героямі, мараць быць падобнымі на гістарычных дзеячаў, акцёраў тэатра і кіно.                                

    Увага! Увага! Увага!  Ёсць ідэя! “Я пачынаю з ідэі, а потым яна становіцца нечым яшчэ”- пісаў Пабла Пікаса. Наша  творчая ідэя  вырасла  ў новую форму  арганізацыі выхаваўчай работы.                          

        Сусветна вядомы Музей васковых фігур мадам Цюсо ў Лондане штогод наведваюць дзясяткі тысяч чалавек. У розных кутках свету працуюць дзесяць філіялаў гэтага Музея. Для многіх настаўнікаў і вучняў жаданне трапіць у гэты музей і пазнаёміцца са  знакамітымі дзеячамі сусветнай гісторыі і культуры так і застанецца неажыццявімай марай.  Таму мы вырашылі заснаваць у сваёй школе 11-ы філіял Музея мадам Цюсо. Толькі ў нашым Музеі ролю васковых фігур выконваюць дзеці. Вучні з задавальненнем удзельнічаюць у выставах Музея: выбіраюць сабе героя, збіраюць пра яго матэрыял, рыхтуюць касцюмы, з нецярпеннем чакаюць выставы.

 Наш Музей васковых фігур бярэ пачатак ў далёкім 1999годзе, калі ў нашай школе ў  рамках прадметнага тыдня па гісторыі была праведзена  першая выстава на тэму “Гістарычныя дзеячы Беларусі”. Перад наведвальнікамі, а імі сталі вучні школы, настаўнікі, тэхперсанал, работнікі школьнай сталоўкі,  прадсталі Рагнеда, Усяслаў Чарадзей, Ефрасіння Полацкая, Францыск Скарына… Сёлета школьнаму Музею васковых фігур споўніцца  20 гадоў. За  час  існавання нашага Музея гледачам  былі прапанаваны выставы з рознай тэматыкай: “Героі твораў А.С.Пушкіна”, “У  гасцях у казкі”, “Жанчына і яе роля ў гісторыі”, “З  гісторыі сямейнага выхавання”, “Усё пачынаецца са школьнага парога”, “Году навукі прысвячаецца”, “Роля особы ў гісторыі”, “Адкуль казка родам?”, “Купала і Колас, вы нас гадавалі” і шмат іншых выстаў. Жадаючых паўдзельнічаць у выставах Музея заўсёды шмат. Нават самым сціплым вучням знаходзіцца месца ў нашым Музеі. Таму мы вырашылі рэалізаваць ідэю Музея васковых фігур у шосты школьны дзень. Неабходнасць рэалізацыі праекта у рамках шостага дня дыктуецца тым, што субота-свабодны ад урокаў дзень, калі педагогі, вучні, бацькі могуць заняцца цікавай справай.  Праблема арганізацыі шостага школьнага дня ў сельскіх школах заключаецца ў тым, што вучням прыходзіцца ў свой шосты школьны дзень, а для бацькоў- выхадны дзень,  дапамагаць бацькам вырашаць розныя гаспадарчыя пытанні.

У наш час, калі вучняў амаль немагчыма здзівіць, цяжка зацікавіць, адцягнуць ад камп’ютара, мабільнага тэлефона, наш Музей васковых фігур – творчая альтэрнатыва, якая  дапамагае заняць вучняў цікавымі і карыснымі справамі ў шосты школьны дзень. Мы паспрабавалі  знайсці новую, цікавую для дзяцей форму выхаваўчай работы, у якой вучні будуць удзельнічаць дабраахвотна і з задавальненнем.

 

 Мэта

Развіццё  творчых, інтэлектуальных здольнасцей вучняў праз удзел у выставах   Музея васковых фігур.

  Задачы

Задачы праекта

Чакаемы вынік

1. Знаёмства вучняў з цікавымі старонкамі сусветнай і айчыннай гісторыі і культуры;

 

Павышэнне інфармацыйнай культуры вучняў,   уменне даваць ацэнку гістарычным падзеям

2.Стварыць умовы для творчага самавыяўлення асобы вучняў;

 

Праяўленне фантазіі, творчасці, ініцыятывы ў вучняў, педагогаў, бацькоў

3.Выхаванне моладзі на станоўчых прыкладах знакамітых  дзеячаў сусветнай і айчыннай гісторыі і культуры.

 

Засваенне вучнямі маральных нормаў  і агульначалавечых  каштоўнасцей Вучні павінны ведаць, што ёсць добрая слава пра чалавека, але ёсць і Герастратава слава.

 У  нашым  Музеі васковых  фігур ролю васковых фігур выконваюць  дзеці. Вучні разам з педагогамі выбіраюць тэму выставы,  якая можа быць прысвечана   юбілейным датам,  гістарычным падзеям,  дзяржаўным святам, літаратурным творам і г.д. Затым  вызначаюцца героі выставы, вучні збіраюць цікавы матэрыял пра свайго героя. Для таго, каб даведацца болей пра героя выставы, якога яны будуць увасабляць  на выставе,  вучні наведваюць школьную і сельскую бібліятэкі, карыстаюцца інтэрнэтам. На этапе мадэлявання касцюмаў да праекта далучаюцца бацькі, педагогі, якія дапамагаюць вучням  стварыць  вобраз героя выставы.  Сабраны матэрыял праходзіць літаратурную апрацоўку, рыхтуецца сцэнарый,  праводзіцца экскурсія. Паколькі  выставе  Музея    васковых фігур   папярэднічае вялікая падрыхтоўчая работа,  яна праводзіцца  ў шосты школьны дзень. У падрыхтоўцы выставы прымаюць удзел вучні, педагогі, бацькі.  Можно смело лічыць, што дзейнасць Музея васковых фігур – калектыўная творчая справа.