Быць ці не быць школьнай форме?





Яндекс.Метрика

ГА "БРПА"

БРПА займае пэўную нішу ў дзіцячым руху і трывала ўтрымлівае лідэрскія пазіцыі найбуйнейшага дзіцячага аб'яднання ў рэспубліцы. Арганізацыя мае сваю сістэму каштоўнасцяў, праграмы дзейнасці і арганізацыйную структуру.

Сённяшнія сябры Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі адрозніваюцца ад піянераў мінулых гадоў наступным:

  • па-першае, адбылася адмова ад аўтарытарызму як прынцыпу узаемаадносін дзяцей і дарослых у арганізацыі;
  • па-другое, сталі непрымальныя нівеліроўка асобы, масавасць, абавязковасць удзелу дзяцей ва ўсіх мерапрыемствах.

Нараўне з гэтым БРПА захоўвае і развівае наступныя прынцыпы: 

  • сацыяльна значнай дзейнасці; 
  • добраахвотнасці пры ўступленні, выбары відаў дзейнасці;
  • добраахвотнасці выхаду з арганізацыі;
  • калектывізму як прынцыпу супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння дзяцей, падлеткаў, дарослых у арганізацыі.

Асноўныя паняцці, якія закладзены ў гэтых прынцыпах - справа, дабро, Радзіма, справядлівасць - адлюстраваны ў закліку БРПА: «Піянер, да спраў на карысць Радзімы, да дабра і справядлівасці, будзь гатовы!".

Мэта Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі - садзейнічаць сацыялізацыі асобы дзіцяці або, як запісана ў Статуце, «дапамагчы кожнаму піянеру стаць Грамадзянінам, сваімі справамі і ўчынкамі прыносіць карысць сабе, сям'і, Радзіме». Вынікам рэалізацыі гэтай мэты з'яўляецца сфарміраванасць у членаў арганізацыі гатоўнасці да выканання разнастайных сацыяльных функцый у грамадстве.

Такое разуменне мэты дазваляе па-новаму азначыць задачы арганізацыі:

  • Фарміраванне матываў сацыяльнай (грамадска-значнай) дзейнасці;
  • Фарміраванне сацыяльных уменняў;
  • Стварэнне ўмоў для задавальнення інтарэсаў дзяцей, развіцця асобы, раскрыцця яе творчага патэнцыялу,

Стымуляванне самапазнання і самавыхавання членаў арганізацыі. Ажыццяўленне гэтых задач дае магчымасць напоўніць інтарэсы дзяцей і падлеткаў сацыяльна-значным зместам, садзейнічае выхаванню грамадзянскіх і маральна-патрыятычных якасцей, фарміраванню гатоўнасці да жыцця і працы ў новых сацыяльна-эканамічных умовах.

У арганізацыю ідуць толькі тыя, хто зрабіў усвядомлены выбар. Многія бацькі цяперашніх піянераў не забылі сваё піянерскае дзяцінства. Яны з цеплынёй і ўдзячнасцю ўспамінаюць тыя гады. А хіба дрэнна, калі іх уласныя дзеці пройдуць па тых жа дарогах Дабра і Справядлівасці, выпрабуюць тыя ж светлыя пачуцці?

Піянерская арганізацыя стварае ўмовы для самаразвіцця хлопчыкаў і дзяўчынак. Яно ажыццяўляецца на аснове праграм, якія прадугледжваюць выкананне пэўных заданняў, удзел у паходах і акцыях.

Арганізацыя дазваляе дзіцяці: развіць здольнасці праз сістэму каштоўнасцяў аб'яднання і магчымасць выкарыстання розных сацыяльных роляў (лідэр, арганізатар, выканаўца, удзельнік, назіральнік), знаходзіць аптымальнае рашэнне жыццёвых праблем у нестандартных сітуацыях, хутка прыстасоўвацца да зменлівых умоў жыцця, рабіць адэкватны выбар.

Асновай дзейнасці Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі з'яўляецца самаразвіццё кожнага яе члена. Яно ажыццяўляецца на аснове праграм ЦС БРПА, якія прадугледжваюць выкананне пэўных заданняў, удзел у паходах і акцыях. Дарослыя члены БРПА - лідэры, важатыя. Важатыя нясуць адказнасць за выкананне мэт і задач, з'яўляюцца калектыўнымі носьбітамі нормаў жыцця і традыцый дзіцячай арганізацыі.

Каб мэты арганізацыі былі прывабнымі і зразумелымі для любога сябра арганізацыі, у працы з дзецьмі выкарыстоўваюцца наступныя формулы дзейнасці:

  • Ты хочаш, каб цябе ведалі, паважалі, любілі?!
  • Мы дапаможам табе стаць такім, якім ты хочаш.

Беларусі і народу патрэбныя здаровыя, думаючыя, самастойныя і клапатлівыя спадчыннікі. Мы ўсе - і вялікія, і маленькія - дзеці Беларусі. Мы павінны быць гатовыя прыняць у спадчыну гэтую зямлю.

Мы - каманда. Мы дапамагаем Радзіме і імкнемся жыць па законах Дабра і Справядлівасці