Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Грамадскае аб'яднанне "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі"

Грамадскае аб'яднанне "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" з'яўляецца правапераемнікам камсамола Беларусі, Саюза моладзі Беларусі, Беларускага патрыятычнага саюза моладзі, Беларускага саюза моладзі. Рашэнне аб яго стварэнні было прынята 6 верасня 2002 года на аб'яднаным з'ездзе.

Членам ГА "БРСМ" можа быць любы грамадзянін Рэспублікі Беларусь, асоба без грамадзянства, а таксама замежныя грамадзяне, якія пастаянна пражываюць ў Рэспубліцы Беларусь, ва ўзросце ад 14 да 31 года, якія прызнаюць Статут і праграмныя дакументы ГА "БРСМ".

Мэтай ГА "БРСМ" з'яўляецца стварэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця моладзі, раскрыцця яе творчага патэнцыялу, садзейнічання развіццю ў Рэспубліцы Беларусь грамадзянскай супольнасці, заснаванай на патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцях. Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі аб'ядноўвае ў сваіх шэрагах неабыякавых людзей, тых, хто не збіраецца сядзець, склаўшы рукі, а сам гатовы прыкласці свае сілы, выкарыстаць свае здольнасці для таго, каб зрабіць цікавей, ярчэй, асэнсаваней сваё жыццё і жыццё сваіх аднагодкаў.

У кожнага з нас ёсць ідэі, задумы, творчыя планы. Рэалізаваць іх можна са сваімі аднадумцамі. Кожны малады чалавек павінен мець магчымасць быць пачутым, абмеркаваць пытанні, якія яго хвалююць, з іншымі зацікаўленымі людзьмі (аднагодкамі, прадстаўнікамі старэйшага пакалення, экспертамі, прадстаўнікамі ўлады), даведацца, што ён можа зрабіць для вырашэння існуючых праблем, а таксама атрымаць падтрымку сваіх далейшых дзеянняў. ГА "БРСМ" па-сапраўднаму адзіны моладзевы саюз. Працуючы ў ім, мы выступаем не толькі як жыхары свайго горада, навучэнцы сваёй школы, але і як прадстаўнікі беларускай моладзі. Мы адчуваем сябе часткай нашай Радзімы, часткай Рэспублікі Беларусь.

Інтэрнэт-партал "Моладзь Беларусі" www.brsm.by